Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вайскоўцы Нідэрляндаў пакідаюць Аўганістан


Вайсковы кантынгент Нідэрляндаў сёньня афіцыйна завяршае сваю прысутнасьць ва Аўганістане - у складзе сіл міжнароднай кааліцыі.

Па словах камандуючага галяндзкімі ўзброенымі сіламі генэрала Пэтэра Ван Ўма, місіі, якая складаецца ў апошні час з 1 950 салдат, удалося дасягнуць некаторых посьпехаў у забесьпячэньні бясьпекі ў правінцыі Ўрузган.

Кантроль над гэтай тэрыторыяй цяпер перадаецца амэрыканскім і аўстралійскім вайскоўцам.

За чатыры гады прысутнасьціва Аўганістане былі забітыя як найменей 24 галяндзкія салдаты. Раней у 2010 годзе пытаньне аб падаўжэньні місіі Нідэрляндаў прывяло да роспуску ўраду гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG