Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларус стаў чэмпіёнам Эўропы па штурханьні ядра


Беларус Андрэй Міхневіч стаў чэмпіёнам Эўропы па штурханьні ядра. Другі беларускі спартовец Павал Лыжын заняў 7-е месца. На гэты момант, беларусы заваявалі на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы, што праходзіць у Барсэлёне, чатыры мэдалі.

27 ліпеня Надзея Астапчук заваявала залатую, а Натальля Міхневіч - срэбную ўзнагароды ў штурханьні ядра. У пятніцу срэбны прызёр летняй Алімпіяды ў Пэкіне Андрэй Краўчанка заняў трэцяе месца у спаборніцтвах дзесяціборцаў.
XS
SM
MD
LG