Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыштына заклікае Грэцыю прызнаць Косава


Косаўскі ўрад заклікаў Грэцыю прызнаць незалежнасьць Косава, пасьля таго, як найвышэйшы суд ААН не знайшоў парушэньняў міжнароднага права ў факце абвяшчэньня гэтай былой сэрбскай правінцыяй сваёй незалежнасьці. Заява прагучала па выніках сустрэчы ў Прышціне прэзыдэнта Косава Фатміра Сэджу і міністра замежных спраў Грэцыі Дзімітраса Друцаса. Незалежнасьць Косава на сёньняшні дзень прызнаюць ЗША і яшчэ 68 краін, у тым ліку большасьць чальцоў Эўразьвязу, за выключэньнем Румыніі, Славаччыны, Гішпаніі, Грэцыі і Кіпру.
XS
SM
MD
LG