Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку разагналі акцыю апазыцыі


У сталіцы Азэрбайджану Баку паліцыя разагнала несанкцыянаваную ўладамі акцыю апазыцыйных партыяў Народны фронт і "Мусават". Пратэстоўцы патрабавалі свабоды сходаў і дэмакратычных парлямэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца ў лістападзе. Апазыцыянэраў затрымлівалі на падыходзе да Плошчы фантанаў, дзе меў прайсьці мітынг. Паліцэйскія рукамі затыкалі раты мітынгоўцам, што скандавалі "Свабоду!", "Свабодныя выбары!" i "Ў адстаўку!". Паводле дадзеных апазыцыі, затрымана каля 80 чалавек.
XS
SM
MD
LG