Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: Павінна быць некалькі кандыдатаў ад апазыцыі


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Палітык Алесь Міхалевіч, які ў верасьні мінулага году заявіў пра жаданьне вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкую пасаду, не бачыць патрэбы ў адзіным кандыдаце ад апазыцыі.

"Дзеля таго, каб мы перамаглі, мусіць быць некалькі кандыдатаў, блізкіх розным сацыяльным групам", — заявіў Міхалевіч у інтэрвію БелаПАН.

На яго думку, людзям з нізкім сацыяльным статусам будзе вельмі цяжка галасаваць за пасьпяховых людзей.

"Я кандыдат новы і разьлічваю на 20% галасоў у першым туры", — сказаў Міхалевіч. Паводле слоў палітыка, зараз яго рэйтынг складае 2,4%.

Асноўныя пункты праграмы Міхалевіча — эканамічны рост, эфэктыўная дзяржава, актыўнае грамадзтва.

Што да стасункаў з іншымі патэнцыяльнымі кандыдатамі, то яны спачатку павінны сабраць 100 тыс. подпісаў, што само па сабе вельмі "сур’ёзны бар’ер", адзначыў Міхалевіч.

"Пасьля гэтага будзем сустракацца і вырашаць, ці ёсьць сэнс аб'ядноўвацца. Я гатовы да перамоў", — заявіў палітык.

Ён адзначыў, што амаль з кожным, хто аб'явіў пра сваё жаданьне заняць прэзыдэнцкае крэсла, яго нешта аб'ядноўвае: "Зь Мілінкевічам — мясцовае самакіраваньне, з Раманчуком — падтрымка прыватнага бізнэсу, з Глушаковым — экалягічныя пытаньні, а з Лукашэнкам мы разам за незалежную Беларусь".

31 ліпеня Міхалевіч узяў удзел у канфэрэнцыі прадстаўнікоў дэмсіл Магілёўскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG