Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі пратэстуюць супраць зьняволеньня уйгурскага журналіста


Група кітайскіх праваабаронцаў падпісала адкрыты ліст пратэсту супраць зьняволеньня на 15 гадоў уйгурскага журналіста Шэўрэта Ніяза за кантакты з замежнымі журналістамі. Зварот падпісалі 23 праваабаронцы, пісьменьнікі і навукоўцы.

У лісьце сказана, што абвінавачаньне Ніяза ў пагрозе нацыянальнай бясьпецы можа толькі паглыбіць этнічную напружанасьць у Уйгурскім аўтаномным рэгіёне. У ліпені летась у сутыкненьнях паміж уйгурамі і этнічнымі кітайцамі загінулі звыш 200 чалавек
XS
SM
MD
LG