Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане знайшлі "чорную скрыню"


У Пакістане знайшлі "чорную скрыню" самалёта, які пацярпеў крушэньне ў сераду каля Ісламабаду. У выніку трагедыі загінулі 152 чалавекі. Чыноўнікі паведамілі, што скрыня была знойдзеная сёньня, але пакуль няясна, у якім яна стане. Сьледчыя спадзяюцца, што чорная скрыня дасьць адказы на пытаньне, што стала прычынай катастрофы. Самалёт пакістанскай авіякампаніі Airblue разьбіўся за некалькі кілямэтраў на поўнач ад Ісламабаду, заходзячы на пасадку.
XS
SM
MD
LG