Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі пажараў у Расеі стала 20 чалавек


Плошча лясных пажараў у Расеі перавышае 120 тысячаў гектараў. Як паведамілі раніцай у прэсавай службе МНС Расеі, цяпер адбываецца 61 буйны лясны пажар і маюць месца 18 ачагоў тарфяных пажараў.

Ахвярамі агню ў цэнтральнай частцы Расеі ўжо сталі прынамсі 20 чалавек. Як паведамляюць у МНС, сытуацыя ўскладняецца ўзьнікненьнем гэтак званых агнявых штормаў, што наносяць асабліва моцныя страты. Міністэрства абароны накіравала звыш 2000 вайскоўцаў на дапамогу ў барацьбе з агнём.
XS
SM
MD
LG