Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залева ў Пакістане -- найбольшая за 80 гадоў


ААН паведаміла, што ад залевы ў Пакістане, выкліканай мусонамі, пацярпелі звыш мільёна чалавек, загінулі 430. Камісія ААН па каардынацыі гуманітарных намаганьняў назвала залеву найгоршай у гэтым рэгіёне ад 1929 году.

Пакістанскія ратаўнікі працягваюць апэрацыі для дапамогі абкружаным вадой людзям. Горад Пэшавар апынуўся ў аблозе, бо вада затапіла ўсе трасы, што вядуць да Пэшавару.
XS
SM
MD
LG