Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэлсі Клінтан выходзіць замуж


У горадзе Райнбэк у штаце Нью-Ёрк сёньня адбудзецца вясельле Чэлсі Клінтан – дачкі былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана і цяперашняга дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан. Сярод гасьцей будуць вядомыя палітыкі і зоркі шоў-бізнэсу, у прыватнасьці Барбара Стрэйзанд, Стывэн Сьпілбэрг, Опра Ўінфры. 30-гадовая Чэлсі выходзіць замуж за свайго даўняга сябра Майка Мэзьвінскі, які працуе ў адным з інвэстыцыйных банкаў.
XS
SM
MD
LG