Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавес накіраваў войскі на мяжу з Калюмбіяй


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес заявіў, што накіроўвае войскі на мяжу ў Калюмбіяй – для абароны краіны ад магчымага нападу. Вэнэсуэлы разарвала свае дыпляматычныя адносіны з Калюмбіяй на мінулым тыдні – пасьля таго, як кіраўніцтва Калюмбіі абвінаваціла Вэнэсуэлу ў наданьні прытулку на сваёй тэрыторыі левых паўстанцаў. Чавес назваў гэта паклёпам. На яго думку, прэзыдэнт Калюмбіі Альвара Урыбе, які пакідае пасаду, адмыслова распальвае канфлікт
XS
SM
MD
LG