Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларус заваяваў бронзу на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы


Срэбны прызёр летняй Алімпіяды ў Пэкіне Андрэй Краўчанка заняў трэцяе месца у спаборніцтвах дзесяціборцаў на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы, што праходзіць у Барсэлёне.

Беларуская каманда цяпер мае па аднаму мэдалю кожнай вартасьці. 27 ліпеня Надзея Астапчук заваявала залатую, а Натальля Міхневіч - срэбную ўзнагароды ў штурханьні ядра.

Беларусы Андрэй Міхневіч і Павал Лыжын выйшлі сёньня ў фінал спаборніцтваў па штурханьні ядра сярод мужчын. Пераможца сярод 12-ці фіналістаў вызначыцца ў суботу.
XS
SM
MD
LG