Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вільня: мы абавязаныя разглядаць ідэі альтэрнатываў з боку Беларусі


Міністар замежных спраў Літвы заявіў, што Вільня не спрабуе набыць эканамічныя выгады, карыстаючыся канфліктам паміж Расеяй і Беларусьсю.

"У мэты літоўскай палітыкі не ўваходзіць выкарыстаньня той, ці іншай напружанасьці ў суседніх краінах. Мы разумеем адну простую рэч - гуляць у такія гульні безадказна, і можна за гэта вельмі дорага заплаціць", - сказаў Аўдронюс Аджубаліс у інтэрвію агенцтву Delfi.

Беларусь нядаўна прапанавала Літве супольны праект пабудовы тэрміналу для звадкаванага газу на ўзьбярэжжа Балтыйскага мора. Афіцыйны Менск паведамляў, што вывучае магчымасьці паставак вэнэсуэльскай нафты на наваполацкі НПЗ "Нафтан" праз тэрыторыю Літвы.

"Інтарэс Літвы просты - незалежная дэмакратычная Беларусь, як і іншыя дэмакратычныя краіны. Такая ўсходняя палітыка і гэтым усё сказана. А тое, што апошнім часам стала больш візытаў з боку выканаўчай улады паказвае, таксама, што мы знаходзім болей пунктаў дотыку ў эканамічным супрацоўніцтве. Гэта добра.

Калі ў Беларусі ёсьць ідэі адносна стварэньня альтэрнатывы, мы абавязаныя іх разглядаць", - дадаў Аджубаліс.
XS
SM
MD
LG