Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі бушуе 30 пажараў, расьце колькасьць ахвяр


Колькасьць ахвяр лясных і тарфяных пажараў у цэнтральнай Расеі, вырасла, паводле апошніх зьвестак да 25 чалавек. Яшчэ некалькі гадзін таму паведамлялася пра 12 загінулых. 43 чалавекі шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

У Ніжагародзкай, Варонескай, Разанскай і Маскоўскай абласьцях віруе 30 вялікіх пажараў, 14 зь іх - непадалёку ад населеных пунктаў.
Гараць лясы і некалькі вёсак. Агонь зьнішчыў болей за 1000 будынкаў, прынамсі 2 тысячы чалавек засталіся бяз даху над галавой.

Стыхійныя пажары былі выкліканыя рэкорднай сьпёкай апошніх тыдняў. Змаганьне зь бедзтвам ускладняецца моцнымі вятрамі.
XS
SM
MD
LG