Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: затрымалі падазраваных у тэракце ў запароскім храме


Некалькі чалавек было затрымана па справе аб выбуху ў Сьвята-Пакроўскім храме ў Запарожжы. Пра гэта заявіў сёньня міністар унутраных спраў Украіны Анатль Магілёў, паведамляе інтэрнэт-выданьне "Рэпартэр Запарожжа".

У сераду ў храме Ўкраінскай праваслаўнай царквы (філія РПЦ) ў Запарожжы адбыўся выбух. Экспэртыза ўстанавіла, што прыстасаваньне спрацавала дзякуючы гадзіньнікаваму мэханізму.

Загінуў адзін чалавек, 8 атрымалі раненьні.

Выбух прыпаў на апошні дзень візыту ва Ўкраіну Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які выклікаў бурную рэакцыю вернікаў аўтакефальнай праваслаўнай царквы краіны.
XS
SM
MD
LG