Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму апазыцыя ня можа дамовіцца пра адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах? Адказваюць мінакі Берасьця.


Спадар:
"Мне падаецца што тут ўсё проста і без доўгіх камэнтароў. Пакуль кіруе ў нашай краіне выключна адзін чалавек, які і не жадае, каб кандыдат ад апазыцыі быў адзіны."

Спадарыня: "А мне падаецца, што ў апазыцыі няма канкрэтнай мэты, яны ня думаюць і не клапоцяцца пра краіну. Многія зацікаўленыя толькі ў тым, каб прасунуцца ў вялікую палітыку і перасьледуюць асабістыя мэты."

Спадар: "Апазыцыя нічога не зрабіла рэальна для народу. І па-мойму не думае нешта рабіць."

Спадар:
"Таго, хто зараз у нас ва ўладзе практычна немагчыма замяняць. Не тое, што ён не аддасьць уладу. Народ, я чамусьці перакананы, яго ізноў пераабярэ. Даць іншаму ўладу ніхто не пажадае."



Спадарыня: "Калі не могуць дамовіцца, значыць перасьледуюць свае асабістыя мэты."

Спадарыня: "Але ж апазыцыя вылучае кандыдатаў. Навошта каб быў адзіны? З другога боку, шчыра кажучы, я і ня ведаю хто зараз ў апазыцыі. Раней я добра гэта ведала. А з другога боку дзе ж старэйшае пакаленьне апазыцыянэраў: Шушкевіч, Грыб, Пазьняк?"

Спадарыня: "Я не магу адказаць, што і чаму перашкаджае..."

Спадар: "Справа ў тым, што я цяпер настолькі далёка адышоў ад палітычнай дзейнасьці, што проста ня ведаю, што адбываецца ў палітычным асяродку."

Спадарыня: "Ведаеце, мне не ўсё роўна, што адбываецца ў краіне. Я часта набываю або выпісваю газэты. Але пра сябе я мушу рупіцца выключна самастойна. Я працую адна, спадзяюся толькі на сябе. Бо калі я не зараблю, мяне ўтрымліваць ніхто ня будзе."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG