Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны навучаньня зноў вырасьлі на 500 – 600 тысяч рублёў


Сёньня завяршылася залічэньне абітурыентаў у ВНУ краіны "на бюджэт", то бок на бясплатнае навучаньне. Прыкладна 15% могуць прэтэндаваць на бюджэтныя месцы. Астатнія ахвотныя атрымаць вышэйшую адукацыю вымушаныя плаціць. Колькі будзе каштаваць вышэйшая адукацыя сёлета, як зьмяніліся цэны ў параўнаньні зь мінулымі гадамі?

Разьбежка ў суме балаў, зь якой можна было паступіць на бюджэт, дасягае 250 – 300. Прахадныя балы вагаліся ад 369 на міжнароднае права ў БДУ да 100 балаў у правінцыйныя Мазырскі ці Палескі ўнівэрсытэты. Сучасныя абітурыенты аддаюць перавагу прэстыжным спэцыяльнасьцям. А на прэстыжныя спэцыяльнасьці суадносіны паміж бюджэтам і платным аддзяленьнем могуць дасягаць 1:17. На "камунікацыйны дызайн" гуманітарнага факультэту БДУ на бясплатнае навучаньне набіраюць 5 студэнтаў, на платнае — 85. У Лінгвістычным унівэрсытэце на факультэт міжкультурных камунікацый набіраюць 30 чалавек на бясплатнае і 158 — на платнае навучаньне. І так ува ўсіх ВНУ. А плата за навучаньне зноў вырасла, і істотна.

Лідэрам па аплаце застаецца Мэдычны ўнівэрсытэт: кошт навучаньня на стаматалягічным факультэце — 6 мільёнаў 540 тысяч (на 540 тысяч больш, чым летась, амаль на 900 тысяч больш, чым 2 гады таму), на лячэбным — 5 мільёнаў 430 тысяч. Не астаецца і Белдзяржунівэрсытэт: што да прэстыжных факультэтаў міжнародных адносінаў, эканамічнага, філязофскага, юрфаку, міжнароднай журналістыкі, эканаміст БДУ называе кошт:

"5 мільёнаў 327 тысяч 600 рублёў".

На матэматычны, фізычны, хімічны факультэты — 4 мільёны 388 тысяч. Але гэта яшчэ не канчатковая лічба, кажа эканаміст:

"Калі вырасьце тарыфная стаўка першага разраду, вырасьце і плата за навучаньне".

А тарыфную стаўку абяцаюць падняць зь лістапада.
Яшчэ і за кватэру давядзецца плаціць — платнікам інтэрнату ў Менску не даюць...


Ва ўнівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі аплата таксама дасягнула 4 мільёнаў 300 тысяч (на 500 тысяч больш, чым летась). Крыху таньней вучыцца ў Эканамічным унівэрсытэце: год навучаньня каштуе 3 684 тысячы.

Маці выпускніцы Ліцэю БДУ, якая набрала даволі высокі агульны бал — 340, але не прайшла на бюджэт на эканамічны факультэт, у шоку:

“Як убачыла цэны — проста дар мовы страціла. Узьнялі плату за навучаньне на 600 тысяч. Мы ў сям'і арыентаваліся на мінулы год, разьлічвалі тысяч на 150 – 200. А тут адразу ж такая разьбежка, і што рабіць... Яшчэ і за кватэру давядзецца плаціць — платнікам інтэрнату ў Менску не даюць...”

Былы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Анатоль Паўлаў выказаў такую думку наконт імклівага росту платы за навучаньне і павелічэньня колькасьці платнікаў:
Больш за 70% платнікаў. І на гэтым фоне яшчэ і павышаюць цэны...


“Нельга на ўзроўні жабрацкіх заробкаў беларускіх уздымаць цэны. Гэта проста непрыстойна, калі ў краіне ёсьць зарплаты па 200 – 300 тысяч. Як людзям вучыць дзяцей? А з другога боку, і ВНУ можна зразумець. На пачатку 1990-х, калі таксама эканоміка была ў складаным становішчы, каб дапамагчы ВНУ неяк выжываць, дазволілі ім пэўную колькасьць студэнтаў браць на платнае навучаньне. А сёньня гэта трансфармавалася ў жудасную лічбу — больш за 70% платнікаў. І на гэтым фоне яшчэ і павышаюць цэны”.

Сапраўды, на фоне сярэдняга заробку па краіне – 400 даляраў – плата за навучаньне ў 2 тысячы даляраў выглядае дзіўна. Да таго ж інтэрнатам забясьпечваецца толькі палова бюджэтнікаў, а платнікам наагул інтэрнат ня сьвеціць. І бацькам іншагародніх давядзецца па 200 даляраў у месяц яшчэ заплаціць за здыманае жытло...

БДУ зладзіў прамую відэатрансьляцыю аб залічэньні ва ўнівэрсытэт


У чаканьні свайго прозьвішча

Большасьць абітурыентаў даведалася пра залічэньне праз інтэрнэт

"Няўжо я не студэнтка?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG