Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 30 ліпеня на працягу 10 дзён для маладых берасьцейцаў існуе магчымасьць адпачыць у намётавым добраахвотным летніку "Чароўны дом эўрапейскіх сустрэч — 2010", які ладзіцца ў вёсцы Залесьсе Камянецкага раёну. Арганізатарам летніку выступіла берасьцейская грамадзкая арганізацыя "Дзедзіч".

30 ліпеня ў Залесьсі праводзілася спэцыяльная гульня — "Найлепшы беларус". Гульня, прымеркаваная да Дня Незалежнасьці 27 ліпеня, станавіла сабою даволі складаны конкурс на веданьне гісторыі, культуры Беларусі. Конкурс складаўся зь дзясятка этапаў.

Удзельнікаў летніку таксама чакаюць сустрэчы з палітолягам Алесем Лагвінцом, першым кіраўніком БНФ на Берасьцейшчыне Рыгорам Бакіевічам і адмысловы падарунак ад кампаніі "Будзьма" — канцэрт барда Зьмітра Бартосіка.

Арганізатары летніку забясьпечваюць праезд зь Берасьця і назад, разьмяшчэньне (у намётах) і харчаваньне на ўвесь час летніку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG