Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне 54 прадпрыемствы-банкруты


Azerbaijan -- Rashid Sherif's cartoon (money & knife)
Azerbaijan -- Rashid Sherif's cartoon (money & knife)
На Берасьцейшчыне судовую працэдуру банкруцтва праходзяць цяпер 11 прадпрыемстваў дзяржаўнага сэктару. У адносінах да яшчэ трох суд сёлета завяршыў ліквідацыйную вытворчасьць. У якім становішчы апынаюцца людзі, што страцілі працу з прычыны банкруцтва прадпрыемства?

Працаўнікі прадпрыемстваў, якія на мяжы банкруцтва, мусяць або звальняцца загадзя, або пазьней бараніць свае правы і патрабаваць заробленыя грошы праз суды.

Юрыст незалежнага прафсаюзу РЭП Уладзімер Малей прыгадвае некалькі выпадкаў, калі ў прафсаюз зьвярталіся людзі, звольненыя са збанкрутаваных прадпрыемстваў:

"Жыхарка Аранчыц зьвярнулася да нас: пасьля банкруцтва прадпрыемства яна не атрымала грошы. Мы дапамаглі ёй зьвярнуцца ў суд. Але тая справа цягнецца даволі доўга. Грошы складана атрымаць ад банкрута. Яшчэ адзін выпадак быў у Берасьці: фірма па вытворчасьці чыпсаў збанкрутавала, і мы дапамагалі працаўнікам атрымаць заробленае. Увогуле атрымаць потым грошы надзвычай складана".

Паводле гаспадарчага суду Берасьцейскай вобласьці, зараз разглядаюцца 54 справы аб банкруцтве. Прадпрыемствы пераважна прыватныя. Але шмат якія маюць і долю дзяржаўнага капіталу. У Кобрыне ў адносінах да ААТ "Кобрынскі кансэрвавы завод" уведзена працэдура санацыі. Жыхар гораду Ўладзімер Мех кажа, што ў рэальнасьці справы значна горшыя:
Маладыя не пагаджаюцца і зьяжджаюць, шмат хто накіроўваецца ў Расею ...

"У нас вельмі шмат прадпрыемстваў-банкрутаў. Але ж яны фінансуюцца і падтрымліваюцца дзяржавай. Там выплочваецца мінімальны заробак, і людзі проста да гэтага прызвычайваюцца. Маладыя не пагаджаюцца і зьяжджаюць, шмат хто накіроўваецца ў Расею".

Складаная сытуацыя на швейных прадпрыемствах Берасьця. Звальняюць швачак з фабрыкі "Надзея", нядаўна цэлая брыгада работніц сышла з фабрыкі спартыўнага адзеньня "Дынама". Дырэктарка фірмы "Дынама" Валянціна Георгіеўна кажа, што справа тут не ў банкруцтве, а ў сыстэме аплаты. Шэраг прадпрыемстваў вядуць падвойную бухгальтэрыю і плоцяць заробкі ў канвэртах:

"Вінаватыя толькі тыя, хто ствараў такія фірмы і перацягваў да сябе работніц, выплочваючы ім такія вялікія заробкі. Прычым такія заробкі неабгрунтавана павялічваюцца. Што пасеялі, тое і пажынаем".

Паводле розных ацэнак, у Берасьці і вобласьці існуе больш за 300 адносна буйных швейных прадпрыемстваў. Галіна Дрэбезава, прадпрымальніца, якая дапамагае фірмам праходзіць працэдуру банкруцтва, узгадвае прынамсі два выпадкі, калі швейныя фірмы не маглі разьлічыцца са сваімі работнікамі. Запазычанасьць па заробках складае мільярды рублёў:

"Калі прадпрыемства распачынае працэдуру банкруцтва, людзей звальняюць. Калі ж прадпрыемства саніруецца, то працаўладкаваньне захоўваецца. Але санацыя праводзіцца вельмі рэдка. Пры звальненьні людзям выплочваецца заробак. Праўда, калі яны атрымаюць заробак? Увогуле бываюць выпадкі, калі заробкі наагул не выплочваюцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG