Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў прыняў адстаўку Памфілавай


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыняў адстаўку Эмы Памфілавай з пасады кіраўніка прэзыдэнцкай Рады ў правах чалавека. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Мядзьведзева Натальля Цімакова

Эла Памфілава, якая аб'явіла пра намер пайсьці ў адстаўку сёньня раніцай, рэкамэндавала прызначыць замест сябе Аляксандра Аўзана. Доктар эканамічных навук, прафэсар Аўзан уваходзіць у склад Рады ўжо некалькі гадоў. Памфілава, якая займае гэтую пасаду ад 2004 году, адмовілася назваць прычыны свайго зыходу, заявіўшы, што гэта яе асабістае рашэньне
XS
SM
MD
LG