Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Якой краіне, на вашу думку, варта было б даверыць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі?" Адказы гарадзенскіх мінакоў.

Спадарыня: "Вы ведаеце, напэўна, на мой погляд, самыя адказныя людзі — гэта немцы, мне так здаецца. Карацей кажучы, я больш за ўсіх ім давяраю, іхняй тэхніцы, іхняй якасьці".

Сталы спадар: "Трэба сваю будаваць… На Ўкраіне не атрымалася. У Францыі ёсьць, у Амэрыцы ёсьць свае атамныя, хай яны…"

Спадарыня: "Я ня ведаю, але каб не Беларусь сама — гэта дакладна. Ня ведаю, мне здаецца, каб штосьці заходняе трэба, нямецкае, напэўна".

Маладая спадарыня: "Напэўна, я тое ж самае скажу…"



Спадарыня: "У іх, мне здаецца, больш досьведу ў будаўніцтве такіх аб’ектаў".

Сталы спадар:
"Лепей, каб Расея, канечне, у яе тэхналёгіі лепшыя… Гэта палітыка: яны могуць сёньня так сказаць, а потым… Тады хай Кітай, таму што ўсё ж у іх тэхналёгіі, больш разьвітая краіна, вось так".

Малады спадар: "Японія, на наш погляд, самая краіна разьвітая тэхнічна. Альбо Францыя".

Ягоны сябра:
"Я згодны: японцы, я лічу, што самыя лепшыя. Тэхналёгіі ў іх разьвіты нашмат вышэй, чымсьці ў нас. І, напэўна, да алькаголю яны па-іншаму ставяцца".

Сталая спадарыня: "У Астраўцы? Расея ўсё ня хоча: і газ не дае, і нафту даражэйшай зрабіла. Беларусі тады даверыць, каму ж яшчэ? Ну, а да каго можна зьвярнуцца яшчэ? Мы ня ведаем. Але не да Расеі ж, я не хачу да Расеі зьвяртацца!"

Спадарыня: "Я, напрыклад, ня ведаю — апроч Расеі, хто яшчэ іх будуе?"

Яе прыяцелька
: "А я не адсюль, я з Ізраілю, так што ў мяне няма свайго меркаваньня".

Малады вайсковец: "Немцам!"

Дзяўчына:
"Лепш увогуле не будаваць! Таму што хапіла ўжо з нас Чарнобылю. Гэта ўсё жахліва, мне здаецца, дрэнна".

Спадарыня: "Мне цяжка адказаць: якой краіне? Апроч Расеі, Расея ня хоча? Хто ў нас спэцыялізуецца ў будаўніцтве атамных станцый? Напэўна, немцам усё ж я б аддала перавагу. Яны больш скрупулёзна ставяцца да сваёй працы. Тое, што яны будуюць, гэта якасна і надзейна. Само слова толькі "Германія" гаворыць аб якасьці".

Малады спадар: "Ня ведаю нават, "бацьку" трэба, Лукашэнку ўсё давяраць, у яго галава большая, яму вырашаць".
XS
SM
MD
LG