Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык і палітык. Нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 году ў Крывым Розе (Украіна). У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. У 1990-1996 гадах - дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях, адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. У 1991—1995 гадах — намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ, удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995 г. супраць ініцянаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. Жыве ў Менску.


Што для вас свабода?

Магчымасьць рабіць тое, што я хачу.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Пазбаўленьне такой магчымасьці.


Што для вас шчасьце?

Любіць і быць любімым.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Быць нелюбімым.


Які талент вы хацелі б мець?

Добра сьпяваць.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Нікім.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Працаваць у архівах і пісаць кнігі.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?


Не сур’ёзнае пытаньне. Многа чаго.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Яшчэ не атрымаў.


Які ваш улюбёны дэвіз?

Працуй, і ўсё атрымаецца.


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

Дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

Беларусі.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

У сваю.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Не скажу.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?


Добрыя.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Такія ж, як з Эўропай.


Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?

Я за дэмакратыю.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Тады, калі гэтага захоча грамадзтва.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?


Хутка. Але ім трэба прыклад зьверху.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Зьнікнуць. Але такога ня будзе.
XS
SM
MD
LG