Актывіста “Маладога фронту” Станіслава Рамановіча прызвалі ў войска. Служыць ён будзе пад Менскам у войсках спэцыяльнага прызначэньня.
Увесну Станіслава Рамановіча адлічылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Ён сьцьвярджае, што з палітычных матываў, бо займаўся грамадзкай дзейнасьцю й гэтага не хаваў.
Напярэдадні зімовай сэсіі да яго прыходзілі прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і настойвалі, каб той хлопец супрацоўнічаў зь імі. Рамановіч адмовіўся. Неўзабаве яго адлічылі з унівэрсытэту.
У рэктараце сьцьвярджаюць, што прычына адлічэньня – кепская вучоба. Ва ўнівэрсытэце прызнаюць факт гутаркі з хлопцам супрацоўнікаў КДБ.
Пасьля адлічэньня з унівэрсытэту Станіслаў Рамановіч страціў адтэрміноўку ад службы.
Пазьней на сайце "Свабоды" – інтэрвію са Станіславам Рамановічам