Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі асудзілі ўйгурскіх стваральнікаў сайтаў


У Кітаі былі асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня, ад трох да 10 гадоў, тры этнічныя ўйгуры. Амэрыканская Асацыяцыя уйгураў паведаміла, што асуджаныя старылі папулярныя Інтэрнэт-сайтамі. Яны былі сярод шэрагу уйгурскіх журналістаў, блогераў і інтэрнэт-майстроў, што былі затрыманыя ў ліпені мінулага году пасьля этнічных сутыкненьняў у сталіцы правінцыі Урумчы.

На мінулым тыдні кітайскі суд асудзіў журналіста Шайрэт Ніяза да 15 гадоў "за пагрозу нацыянальнай бясьпекі", якую, на думку суда, уяўлялі ягоныя кантакты з замежнымі журналістамі
XS
SM
MD
LG