Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шымон Пэрэс гатовы наведаць Беларусь


Шымон Пэрэс
Шымон Пэрэс
Прэзыдэнт Ізраіля Шымон Перэс называе Беларусь сваёй малой радзімай і спадзяецца наведаць яе трэці раз.

"Я быў двойчы ў Беларусі. Я наведаў мястэчка Вішнева, дзе я нарадзіўся і вырас, дзе пахаваныя мае сваякі. Я хацеў бы, калі прадставіцца такая магчымасьць, прыехаць зноў", - заявіў Перэс у інтэрвію Першаму нацыянальнаму тэлеканалу беларускага тэлебачаньня.

"Гэта было незабыўнае ўражаньне, бо калі я наведваў сваю малую радзіму, я сустрэў тых, хто мяне яшчэ памятаў, гэтая зямля для мяне сьвятая. І я ўдзячны ёй за жыцьцё", - дадаў прэзыдэнт Ізраілю, гаворачы пра Беларусь, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG