Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 забітых у Іраку


У Іраку ўчора ў выніку выбухаў ды абстрэлаў загінулі 23 прадстаўнікі сілавых структураў.

У суніцкім раёне Багдаду ахвярамі сэрыі скаардынаваных нападаў сталі 16 паліцэйскіх. Недалёка ад месца падзей тэрарысты ненадоўга ўзьнялі сьцяг "Аль-Каіды".

Таксама 4 салдаты загінулі пры выбуху, які быў зьдзейсьнены сьмяротнікам, які накіраваў замінаваны мікрааўтобус на галоўную браму ваеннай базы ў Тыкрыце, што на поўнач ад Багдаду.

На захадзе Іраку, у горадзе Эль-Фалуджы ў выніку выбухаў мін загінулі 2 салдаты з армейскага патруля.

У Масуле, на поўначы краіны ахвярай выбуху бомбы стаў паліцыянт.
XS
SM
MD
LG