Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША пра сайт WikiLeaks


Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс заявіў, што ўцечка дзясяткаў тысяч закрытых дакумэнтаў наконт баявых дзеяньняў у Аўганістане можа мець "патэнцыйна сур'ёзныя ды небясьпечныя наступствы "для амэрыканскіх войскаў ды іх саюзьнікаў.

На ўчорашняй прэс-канфэрэнцыі ў Пэнтагоне Гейтс падкрэсьліў, што сайт WikiLeaks, на якім зьявіліся ўсе гэтыя матэрыялы, фактычна даў ворагу інфармацыю аб амэрыканскай ваеннай тактыцы ды тэхнічных магчымасьцях.

Міністэрства абароны ЗША прыцягнула ФБР да крымінальнага расьсьледаваньня ў сувязі з гэтай гіганцкай уцечкай сакрэтнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG