Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лясныя пажары ў Расеі


У Разанскай вобласьці Расеі з-за лясных пажараў у чатырох вёсках эвакуяваныя больш за 1100 чалавек. Згарэла больш за 50 будынкаў. Ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік прэс-службы рэгіянальнага ўпраўлення МНС Дзмітрый Гаврыкаў.

Раней паведамлялася, што ў Варонежскай вобласьці з-за лясных пажараў загінулі 4 чалавекі, у тым ліку пажарны. Больш за сто чалавек пацярпелі. У трох населеных пунктах згарэлі дзясяткі жылых дамоў.

У Падмаскоўі згарэлі ўсе 10 дамоў вёскі Мохаў Лухавіцкага раёну. Трое пажарных атрымалі траўмы.

У Ніжагародзкай вобласьці з-за лясных пажараў эвакуяваныя больш за 1200 жыхароў трох вёсак. Згарэлі сотні дамоў.

У Валгаградзкай вобласьці на плошчы ў 500 гектараў гарыць унікальны сасновы лес.
XS
SM
MD
LG