Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьняпраўдзіла паведамленьні пра пастаўкі зброі ў Азэрбайджан


Расея не пастаўляе Азэрбайджану ракетны комплекс С-300 і не падпісвала падобнага кантракту, паведаміў прадстаўнік "Росабаронэкспарту". Раней зьявіліся паведамленьні, што Азэрбайджан набыў зэнітныя ракетныя сыстэмы ў Расеі агульным коштам болей як на трыста мільёнаў даляраў. "Ведомости" цытавалі неназванага расейскага вайсковага чыноўніка, які сказаў, што тым самым багаты на нафту Азэрбайджан хоча абараніць сябе ў выпадку абвастрэньня сытуацыі з удзелам суседняга Ірану.
XS
SM
MD
LG