Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страсбурскі суд крытыкуе Расею


Эўрапейскі суд па правох чалавека асудзіў Расею за катаваньні падазраваных з мэтай змушэньня іх да прызнаньняў. У прыватнасьці страсбурскі суд указаў на справу Алега Капылава, якога беспадстаўна абвінавацілі ў забойстве міліцыянта. У заяве міжнароднага суду гаворыцца, што арыштаваны ў 2001 годзе Капылаў цягам многіх дзён падвяргаўся катаваньням, што прычыніла "сур'ёзную і непапраўную" шкоду яго здароўю. У выніку па гэтай справе выявіўся іншы падазраваны, які ўрэшце і быў асуджаны.

Капылаў падаў скаргу на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, што яго катавалі, але разгляд справы цягнуўся да ліпеня 2008 году. Суд пакараў абвінавачаных міліцыянтаў зьняволеньнем тэрмінам да трох гадоў.
XS
SM
MD
LG