Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Новае жыцьцё" абклалі штрафамі


Будынак царквы "Новае жыцьцё"

Будынак царквы "Новае жыцьцё"

Менскі гаспадарчы суд адмовіў вернікам царквы "Новае жыцьцё", якія спрабавалі адмяніць штраф амаль на 100 000 даляраў.

Летась прадстаўнікі Камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму ўзялі пробы глебы на тэрыторыі царквы, што на вуліцы Кавалёва, 72. Яны заявілі, што колькасьць нафтапрадуктаў перавышае дазволены паказчык у 6 разоў і зьвярнуліся ў суд, каб спагнаць зь вернікаў штраф на 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў, а таксама кампэнсацыю за нанясеньне шкоды навакольнаму асяродзьдзю памерам 263 мільёны рублёў.

Яшчэ амаль 9 мільёнаў рублёў пратэстанты мусяць заплаціць за зварот эколягаў у суд.

Вернікам "Новага жыцьця" пагражае яшчэ адзін штраф. Пакуль эколягі толькі азнаёмілі іх з актам, зь якога вынікае, што вернікі пашкодзілі ўрадлівы слой глебы, зрабіўшы дзіцячую пляцоўку.

Вернікі заявілі пра беспрэцэдэнтны ціск на суполку. Яны маюць намер прайсьці ўсе неабходныя інстанцыі, каб далей зьвяртацца ў міжнародныя структуры, каб там прызналі дзеяньні беларускіх уладаў незаконнымі.

У 2005 годзе вернікаў "Новага жыцьця" пазбавілі зямельнага надзелу і будынку царквы. У 2006 годзе яны трымалі пост-галадоўку, якая забрала ўвагу грамадзкасьці. Улады паабяцалі вырашыць пытаньне вернікаў станоўча, але праз 2 гады яны прайгралі суды па ўсіх пазыцыях.

Вернікі заяўляюць, што ўлады перайшлі да эканамічных санкцый, каб зьнішчыць непажаданую пратэстанцкую суполку.
XS
SM
MD
LG