Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абсалютны тэмпэратурны рэкорд у Маскве


Сёньня 29 ліпеня расейская сталіца другі раз за тыдзень усталявала абсалютны тэмпэратурны рэкорд. Агенцтва "Интерфакс" паведаміла, што базавая сталічная мэтэастанцыя зафіксавала тэмпэратуру 37,7 градуса. Гэта на 0,2 градусы вышэй, чым 26 ліпеня, калі ў Маскве быў усталяваны абсалютны тэмпэратурны максымум 37,5 градуса.

Раней паведамлялася, што з прычыны пажараў на тарфяніках Маскву ахутаў дым. Жыхарам рэкамэндуюць насіць марлевыя павязкі, шчыльна зачыняць вокны і не выходзіць на вуліцу.
XS
SM
MD
LG