Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ад таго часу я веру ў лёс...”


Габрэйскі музэй у Празе падрыхтаваў фотавыставу пра дэпартацыю габрэяў з пратэктарату Чэхіі і Маравіі ў Беларусь у 1941-42 гадах.

Генацыд супраць габрэяў Чэхіі і Маравіі звычайна асацыюецца ў асноўным з гета Тэрэзін і лягерам сьмерці Аўшвіц-Біркенаў. “Менш вядомай зьяўляецца дэпартацыя габрэйскіх вязьняў у іншыя гета і прымусовыя працоўныя лягеры ў краінах Балтыі ды акупаваных нацыстамі Польшчы і Беларусі”, – гаворыць куратарка выставы Яна Шпілгалава. Цягам аднаго году больш як палова ўсіх габрэяў з Багеміі і Маравіі былі накіраваныя ў тыя мясьціны, 48991 былі забітыя, толькі 549 выжылі.

Менавіта гэтыя малавядомыя старонкі трагічнай гісторыі прадстаўленыя публіцы на праскай выставе “Ад таго часу я веру ў лёс...” Першая частка гэтай сэрыі, паказаная ў 2005 годзе, была арыентаваная на дэпартацыю габрэяў з Чэхіі ў Прыбалтыку. Другая, выстаўленая ў 2007 годзе, была прысьвечана лёсам людзей, перавезеных у акупаваную нацыстамі Польшчу. Трэцяя, і заключная, частка сэрыі засяроджваецца на расповедах пра тых, хто зьніклі ў акупаванай нацыстамі Беларусі. Каля 7 тысячаў габрэяў з Багеміі і Маравіі былі забітыя ў менскім гета, лягеры сьмерці Малы Трасьцянец і на чыгуначнай станцыі ў Баранавічах. Толькі 22 чалавекі з тых дэпартаваных перажылі вайну.

”Мазаіка расповеду пра ахвяраў Галакосту ў Беларусі складаецца з фрагмэнтаў успамінаў некалькіх зьняволеных, паколькі значная частка матэрыялаў была зьнішчаная нацыстамі. Гэтыя матэрыялы дапоўненыя на выставе сьведчаньнямі мясцовых жыхароў і габрэяў, дэпартаваных з Аўстрыі і Нямеччыны. Стэнаграмы наступных допытаў нямецкіх жаўнераў і мясцовых супрацоўнікаў таксама былі выкарыстаныя”, – адзначае куратарка.


Рычард Гірш быў дэпартаваны з Прагі ў Тэрэзін 20 ліпеня 1942 году, дзе і загінуў

Валізка Рычарда Гірша, знойдзеная сярод рэчаў тых, хто загінулі ў лягеры Трасьцянец

Лягер сьмерці "Малы Трасьцянец"

Генрых Гімлер (2) і обэрштурмбанфюрэр Ота Брандфіш 15 жніўня 1941 у Менску

Обэрштурмбанфюрэр Вальтэр Раўф быў адказны за пастаўку газу ў газавыя камэры



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG