Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пратэстуюць супраць паліцыянтаў АБСЭ


У Кіргізстане адбываюцца мітынгі супраць уводу паліцыянтаў АБСЭ. Акцыі пратэсту адбываюцца ва ўсіх буйных гарадах краіны. Арганізатар пікету ў Бішкеку Бекназар Айталіеў заявіў, што "ўвядзеньне паліцыянтаў АБСЭ пацягне ўвод міратворчых сілаў, што прывядзе да распаду краіны на прыклад Косава. Прыцягненьне зьнешніх сілаў толькі ўскладніць міжэтнічную напружанасьць у краіне і справакуе новыя крывавыя канфлікты". Пікетоўцы спалілі пудзіла паліцыянта АБСЭ.

У горадзе Ош таксама адбываецца аналягічная акцыя пратэсту, на якой сабраліся болей як 700 чалавек. Гучаць заклікі маніфэстантаў перакрыць стратэгічныя трасы ў краіне. Міліцыянты мітынгоўцаў пакуль не разганяюць. Пра гэта перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG