Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Чыноўнікі ў нашай краіне ўтойваюць праўду"


Пра што ў Беларусі не гавораць праўду? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да мінакоў на вуліцах Берасьця.


Спадар: "У нас не гавораць праўду пра палітыку. Адсюль таксама шмат хлусьні і няпраўды або замоўчваньне рэальнага стану ў эканоміцы. Але гэта ўжо вынікае з таго, што няма праўды пра палітыку".

Спадарыня: "Калі казаць пра мэдыі, то і ня ведаю, бо гляджу і чытаю вельмі мала. Але што значыць праўда? У кожнага яна свая. Вось, напрыклад, я размаўляла з будаўнікамі. Яны распавядаюць, што, паводле слоў кіраўніцтва, начальства атрымлівае па 700—800 тысячаў рублёў заробку. Але чаму тады за год начальнікі атрымліваюць даходы ў памеры 18 мільёнаў? Некаторыя нават за сто мільёнаў. А простыя будаўнікі на сьпёцы атрымліваюць прэмію ў памеры 10—50 тысяч рублёў. Начальства атрымлівае, а рабочыя — не. І пра гэта ня кажуць праўду".

Спадарыня: "Шчыра кажучы, мне падаецца, што ўлады стараюцца. У Беларусі ў нас зараз вельмі добра. Кіраўніцтва краіны дакладна стараецца казаць праўду. Хіба што прадпрымальнікі ня кажуць праўды. Яны не жадаюць плаціць падаткі".

Спадарыня: "Не асабліва задумвалася над такім пытаньнем. Калі чую інфармацыю пра нешта, адбіраю толькі нешта важнае для сябе, астатняе нават не запамінаю, бо вялікая верагоднасьць пачуць няпраўду".



Спадарыня: "Не даводзілася сутыкацца з утойваньнем праўды ў штодзённым жыцьці. Але навакол амаль заўсёды ня кажуць праўды. Таму што ў жыцьці не бывае, каб гучала толькі праўда".

Спадарыня: "Мне падаецца, што праўду ня кажуць паўсюль і амаль усе. Хоць трошкі, але часта хлусяць".

Сябра спадарыні: "Так, часта даводзіцца сутыкацца зь няпраўдай".

Спадарыня: "Усе чыноўнікі ў нашай краіне ніколі не гавораць праўды".

Спадарыня: "Гэта вельмі хісткая тэма".

Карэспандэнт: "Мяркуеце, што часта кажуць няпраўду?"

Спадарыня: "Канечне".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG