Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы заявілі пра немінучасьць глябальнага пацяпленьня


Болей як 300 навукоўцаў з 48 краінаў сьвету пераконваюць у непазьбежнасьці глябальнага пацяпленьня. Гэта – цэнтральнае сьцьверджаньне новай справаздачы, падрыхтаванай Нацыянальнай управай акіянічных і атмасфэрных дасьледаваньняў ЗША. У справаздачы не аналізуюцца прычыны зьменаў клімату, а толькі падаюцца сьведчаньні працэсаў, што адбываюцца на Зямлі – павышэньне тэмпэратуры паветра па ўсім сьвеце і працяг адтайваньня леднікоў.

Навукоўцы адзначылі, што апошнія гады, пачынаючы з 2000-га году, сталі самымі сьпякотнымі за ўвесь час мэтэаралягічных назіраньняў.
XS
SM
MD
LG