Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай асудзіў публікацыю сакрэтных дакумэнтаў


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай назваў "надзвычай безадказнай і шакаванай" публікацыю на інтэрнэт-сайце WikiLeaks сакрэтных дакумэнтаў камандаваньня ЗША, што тычацца аўганскай вайны. Карзай выказаў занепакоенасьць тым, што зьвесткі, якія ўтрымліваюцца ў гэтых матэрыялах, ставяць пад пагрозу жыцьці аўганцаў, якія перадавалі інфармацыю камандаваньню НАТО. Паведамляецца, што сярод 90 тысяч апублікаваных дакумэнтаў 15 тысяч утрымліваюць імёны аўганцаў, якія супрацоўнічалі з вайскоўцамі. ЗША і Вялікая Брытанія раней асудзілі ўцечку інфармацыі.

У сваім выступе сёньня ў Кабуле Хамід Карзай таксама паставіў пад сумнеў зацікаўленасьць заходніх саюзьнікаў у зьнішчэньні базаў талібаў у Аўганістане.
XS
SM
MD
LG