Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская тэлекампанія НТВ прыступіла да здымак трэцяй сэрыі дакумэнтальнага фільму "Хросны бацька". Паводле зьвестак "Беларускага партызана", працяг выйдзе ў эфір напярэдадні 16 жніўня, калі ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

У чарговай сэрыі працягваецца дасьледаваньне закулісься беларускага рэжыму, закранаюцца пытаньні карупцыі ў вышэйшым кіраўніцтве. Аўтары абяцаюць паказаць тое, пра што не здагадваліся нават беларусы, ня кажучы ўжо пра расейцаў. Здымкі вядуцца як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Расеі. Некаторых беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў адмыслова запрашаюць на здымкі ў Маскву.

Паведамляецца, што над фільмам працуе тая ж аўтарская група на чале з карэспандэнтам праграмы "Надзвычайнае здарэньне" Аляксеем Малкавым, якая рабіла дзьве папярэднія сэрыі. Роўна год таму, падчас падрыхтоўкі фільму, спэцслужбы затрымалі журналістаў у Менску, дапыталі і прымусова выслалі зь Беларусі.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG