Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША падтрымалі заклік ЭЗ да аднаўленьня перамоваў з Іранам


Злучаныя Штаты падтрымалі заклік кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу да як мага больш хуткага аднаўленьня перамоваў з Іранам. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі адзначыў, што Вашынгтон як і раней гатовы да працягу дыялёгу паміж шасьцю дзяржавамі і Іранам, які дазволіць зьняць пытаньні адносна іранскай ядзернай праграмы.

Заходнія краіны падазраюць Іран у спробах стварыць ядзерную зброю. У перамоўным працэсе з Тэгеранам бяруць удзел пяць краінаў – сталых сяброў Рады бясьпекі ААН (ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя, Расея і Кітай), а таксама Нямеччына.
XS
SM
MD
LG