Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на офіс тэлеканалу Al-Arabia арганізавалі радыкальныя ісламісты


Групоўка, зьвязаная з "Аль-Кайдай", узяла на сябе адказнасьць за выбух, які адбыўся на гэтым тыдні побач з офісам арабскага тэлеканалу Al-Arabia ў Багдадзе. У заяве, разьмешчанай на інтэрнэт-сайце арганізацыі "Ісламская дзяржава Ірак", сьцьвярджаецца, што кіраўніцтва базаванага ў Дубаі тэлеканалу захрасла ў карупцыі. Раней радыкальныя ісламісты ня раз абвінавачвалі адзін з самых папулярных на Блізкім Усходзе сродкаў масавай інфармацыі ў празаходняй пазыцыі.

У часе выбуху ў панядзелак у ірацкай сталіцы загінулі як найменей 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG