Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пашырылі паўнамоцтвы ФСБ


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў закон, які пашырае паўнамоцтвы Фэдэральнай службы бясьпекі. Цяпер супрацоўнікі ФСБ маюць права выстаўляць афіцыйныя папярэджаньні грамадзянам пра недапушчальнасьць тых ці іншых дзеяньняў. За невыкананьне патрабаваньня супрацоўніка ФСБ прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасьць.

Супраць пашырэньня паўнамоцтваў ФСБ выступалі многія праваабаронцы і апазыцыя. Раней дакумэнт быў ухвалены абедзьвюма палатамі парлямэнту.
XS
SM
MD
LG