Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан незадаволены выказваньнем Кэмерана


У кіраўніцтве Пакістану выказалі незадаволенасьць заявай прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэвіда Кэмерана ў часе ягонага візыту ў Індыю. Пакістанскі пасланец у Лёндане Ваджыд Шамсул Хасан заявіў, што кіраўнік брытанскага ўраду недаацэньвае "вялізную ролю" Пакістану ў вайне супраць тэрору.

У сераду ў Бангалоры Дэвід Кэмеран сказаў, што Захад не павінен пакідаць па-за ўвагай інфармацыю пра меркаваную падтрымку шэрагам супрацоўнікаў пакістанскіх спэцслужбаў радыкальных ісламістаў. Заява прагучала праз некалькі дзён пасьля публікацыі ў інтэрнэце сакрэтных дакумэнтаў камандаваньня ЗША, у якіх узгадваюцца і магчымыя сувязі пакістанскіх чыноўнікаў з аўганскімі талібамі.
XS
SM
MD
LG