Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Эфіёпіі замірыцца з самалійскімі ваяўнікамі


Урад Эфіёпіі зьбіраецца падпісаць сёньня дамову аб перамір'і з групоўкай самалійскіх ваяўнікоў "Фронт вызваленьня Заходняга Самалі" (USWLF).

У гэтым пагадненьні самалійскія ваяўнікі выступаюць прадстаўнікамі ўсіх самалійцаў, якія жывуць на тэрыторыі Эфіёпіі.

Групоўка USWLF пачала сваю гісторыю падчас так званай Вайны за Агадэн у 1977-1978 гадох паміж Самалі і Эфіёпіяй.

Урад Самалі на чале з Махамэдам Сіадам Бары спадзяваўся сілай адабраць у Эфіёпіі рэгіён Агадэн, населены пераважна этнічнымі самалійцамі.
XS
SM
MD
LG