Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Францыі вышлюць цыганоў-нелегалаў


Улады Францыі маюць намер эвакуіраваць каля трохсот незаконных цыганскіх табараў і выслаць цыганоў, якія нелегальна прыехалі з іншых краінаў Эўразьвязу.

Пра гэта абвясьціў учора кіраўнік МУС краіны Бры Артфё пасьля экстранага пасяджэньня кабінэту, скліканага прэзыдэнтам Нікаля Сарказі.

На нарадзе абмяркоўвалася сытуацыя ў даліне Луар, дзе адбыліся сутыкненьні цыганоў з паліцыяй – пасьля таго, як пры спробе ўцёкаў, паліцыянты застрэлілі юнака цыганскага паходжаньня.

Сарказі заявіў, што ўсе вінаватыя будуць строга пакараныя, і аддаў распараджэньне выправадзіць з краіны ўсіх нелегальных імігрантаў-цыганоў. Прэзыдэнт назваў цыганскія табары рассаднікам наркагандлю, дзіцячага рабства ды прастытуцыі.

Па ацэнках французскіх уладаў, у краіне знаходзяцца каля 15 тысяч прыезджых цыганоў – у асноўным з Румыніі і Баўгарыі, якія ўступілі ў Эўразьвяз у 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG