Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа па факце выбуху ў Запарожжы


Ва Ўкраіне па факце выбуху ў Сьвята-Пакроўскім храме ў Запарожжы ўзбуджаная крымінальная справа.

Раней паведамлялася, што ў шпіталі сканала адна з дзевяці параненых – 80-гадовая манахіня.

Па дадзеных экспэртаў, учора ўвечары, у дзень сьвяткаваньня чарговай гадавіны хрышчэньня Русі, каля ўваходу ў царкву спрацавала безабалонкавая выбухная прылада, наладжаная, хутчэй за ўсё, самаробнай выбухоўкай. Магутнасьць выбуху склала 300-400 грамаў у трацілавым эквіваленце.

У будынку храма выбітыя шыбы ды некалькі аконных рамаў, пашкоджаны тынк.
XS
SM
MD
LG