Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другая аварыя на сьвідравіне ў Мэксыканскай затоцы


Буксірнае судна пратараніла нафтавую плятформу на возеры Мад-Лэйк, што ў Мэксыканскай затоцы. Уладальнікам сьвідравіны зьяўляецца кампанія Cedyco Corp, са штабкватэрай у Х'юстане, штат Тэхас. Капітан буксіру сьцьвярджае, што вышка не была належным чынам асьветленая.

У выніку выхаду нафты ў вадзе ўтварылася 2-х кілямэтровая пляма. Дакладныя аб'ёмы выцеку невядомыя. Праводзяцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Улады мяркуюць, што шкода ад аварыі будзе "вельмі маленькай", у параўнаньні з наступствамі выбуху на нафтавай плятформе "Deepwater Horizon".
XS
SM
MD
LG