Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія актывісты кампаніі "Гавары праўду!" сабралі 5.419 подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў забясьпечыць належную прыборку пад'ездаў у шматкватэрных жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўваньні жыльлёва-камунальных службаў горада.

Паводле ўдзельніка акцыі Ігара Маслоўскага, 28 ліпеня гэты дакумэнт перададзены ў Берасьцейскі гарвыканкам, перадае БелаПАН.

У звароце гаворыцца, што ў шэрагу дамоў прыборка пад'ездаў не вядзецца, а гэта ёсьць парушэньнем заканадаўства.

Грамадзяне, якія падпісаліся пад зваротам патрабуюць ад мясцовых уладаў абавязаць жыльлёва-камунальныя службы забясьпечыць якаснае выкананьне прыборкі пад'ездаў, а таксама вярнуць ім плату за не аказаную жыльлёва-камунальную паслугу за апошнія тры гады.

Калі такая паслуга ня будзе аказана і ў далейшым, падпісанты патрабуюць паменшыць памер платы за тэхнічнае абслугоўваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG