Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: 1 загінуў і 8 паранена ад выбуху ў храме


Ва Ўкраіне 1 чалавек загінуў і прынамсі 8 было паранена ў выніку ад выбуху самаробнай бомбы закладзенай у царкве ў Запарожжы. Тэракт адбыўся ў апошні дзень візыту патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ва Ўкраіну.

Царква, у якой здарыўся выбух належыць Украінскай праваслаўнай царкве, што належыць да Маскоўскага патрыярхату і мае напружаныя стасункі з аўтакефальнай украінскай царквой.

Сьледзтва сваіх вэрсіяў пакуль не агучвае.

Ачольнік Запароскай абласной адміністрацыі Барыс Пятроў адзначыў, што самаробная бомба не была "абалонкавай". Выбух такога прыстасаваньня не стварае асколкаў. "Можна дапусьціць што ў тых, хто гэта зрабіў мэты забіць людзей - не было", мяркуе Пятроў.

Загінулая манашка, што сядзела на лаве ў непасрэднай блізкасьці ад закладзенага фугасу, памерла ад апёкаў. Астатнія маюць лёгкія раненьні.
XS
SM
MD
LG