Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Арганізацыя аб'яднаных нацыяў падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і аб прававым статусе ў Беларусі прадстаўніцтва Ўправы Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, паведамляе Белта.

Зь беларускага боку дакумэнт падпісаў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, з боку ААН – вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Антоніа Гутэрэш, які сёньня прыбыў у Менск з двухдзённым візытам.

На парадку дня камісара ААН сустрэчы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і шэрагам афіцыйных асоб.

На сёньня ў полі зроку Прадстаўніцтва УВКБ (Управы Вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў) ААН у Беларусі знаходзіцца каля 9 тыс. чалавек. Гэта афіцыйна прызнаныя ўцекачы і людзі, што шукаюць прытулак. Прыкладна 7.800 зь іх ня маюць грамадзянства. Непасрэдна прававую і матэрыяльную дапамогу прадстаўніцтва УВКБ атрымліваюць каля 400 чалавек.

Ад 1995 году УВКБ ААН прафінансавала праекты ў Беларусі прыкладна на 7 млн. даляраў. Цяпер у краіне рэалізуюцца два праекты сумесна з Эўразьвязам. Першы накіраваны на скарачэньне працэсу інтэграцыі бежанцаў у Беларусі, Украіне і Малдове. Яго бюджэт складае 609 тыс. эўра. Другі праект – гэта павышэньне эфэктыўнасьці разьдзяленьня міграцыйных патокаў і працы зь імі на мяжы і ўнутры краіны зь бюджэтам больш як 880 тыс. Эўра, – паведамляе БелаПАН.

З 1997 году ў Беларусь з хадайніцтвам аб прадастаўленьні прытулку або дадатковай абароне зьвярнулася каля 3,5 тыс. чалавек з 48 краін. Паводле дадзеных на 1 чэрвеня статус уцекача ў Беларусі прадастаўлены 819 іншаземцам.
XS
SM
MD
LG