Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя завяршылі вучэньні


Злучаныя Штаты і Паўднёвая Карэя завяршылі сёньня супольныя вайскова-марскія вучэньні ў Японскім моры. Манэўры прайшлі безь інцыдэнтаў, нягледзячы на надзвычайны ўзровень напружанасьці паміж Пхэньянам і Сэўлам.

У вучэньнях было задзейнічана 20 ваенных караблёў, каля 200 самалётаў і 8 000 вайскоўцаў.

Дачыненьні паміж дзьвюмя Карэямі істотна сапсаваліся пасьля таго, як у сакавіку затануў паўднёвакарэйскі карвэт разам з усімі 46-ю чальцамі каманды. Расьсьледаваньне міжнароднай камісіі паказала, што судна затанула ў выніку атакі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.

Камэнтуючы вынікі манэўраў контр-адмірал ВМФ Паўднёвай Карэі Кім К'юн-сік заявіў:

"Нашымі сумеснымі вайсковымі вучэньнямі мы прадэманстравалі велічную постаць саюзу Паўднёвай Карэі і ЗША, і нашу рашучасьць не дапусьціць болей ніякіх правакацыяў з боку Паўночнай Карэі".
XS
SM
MD
LG